Выстаўка "Памяць пра Грунвальдскую перамогу" (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) працягнута па 12 верасня

Выстаўка “Памяць пра Грунвальдскую перамогу”
(да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы)
Тэрмін экспанавання выстаўкі працягнуты па 12 верасня 2010 года. Выстаўка арганізавана Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўная мэта выстаўкі “Памяць пра Грунвальдскую перамогу” – зацікавіць шырокія колы грамадства старажытнай гісторыяй, пазнаёміць з найноўшымі даследаваннямі Грунвальдскай бітвы, з сучасным разуменнем яе значэння.
Выстаўка прадстаўлена дваццаццю стэндамі, на якіх выразна раскрываецца перадгісторыя бітвы, складаная міжнародная сітуацыя тых часоў, падаецца храналогія і тактыка ваенных дзеянняў, а таксама наступствы і гістарычнае значэнне перамогі.

160