Святкаванне Дня славянскай пісьменнасці і культуры

24 мая 2010 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адзначылі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Святкаванне стала традыцыйным і прайшло ўжо ў трэці раз. Ініцыятарам выступіла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, інфармацыйная кампанія БелаПан, ОО “Інфармацыйныя і сацыальныя інавацыі”, а таксама пасольства Балгарыі. Ва ўрачыстай атмасферы ў зале дзе экспануецца выстава, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, была праведзена беларуская дыктоўка. Удзельнікамі дыктоўкі сталі паслы еўрапейскіх краін, ЗША, Украіны, Расіі, прадстаўнікі некаторых міністэрстваў, дзеячы культуры і асветы. У эстафетнай форме паважаным гасцям былі прапанаваны бессмяротныя словы з прадмовы да “Дудкі Беларускай” Францішка Багушэвіча. Ліст дыктоўкі з асабістымі подпісамі высокапастаўленых удзельнікаў перададзены ў збор музея.

211