Міжнародная акцыя “Ноч музеяў”

15 .05. 2010
з 19.00 – 24.00

15 мая 2010 года ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і кампанія МТС запрашаюць жыхароў і гасцей сталіцы далучыцца да імпрэзаў гэтага свята. У рамках акцыі музей будзе працаваць для наведвальнікаў з Міжнародная 19.00 да 24.00. Вас чакае незабыўнае ўражанне ад “Водавароту часу” у музеі.
_______________________________________
У 18.00 у рамках святочнай акцыі ў залах музея адбудзецца адкрыццё выставы жывапісных твораў (сумесны праект музея з Беларускім саюзам мастакоў), прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай бітвы - уваход па запрашальных білетах.
_______________________________________
Працягваючы традыцыю мінулых гадоў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь на “Ноч музеяў” прадставіць для дэманстрацыі на працягу адной гадзіны (19.00–20.00) унікальны прадмет з уласных фондаў. Музейны прадмет будзе экспанавацца ўпершыню; які – сакрэт да апошняга моманту.
З 20.00 да 23.00 у самай вялікай зале музея пройдзе касцюміраваная і тэатралізаваная праграма “Баль у гонар В. Ваньковіча”, якая будзе рэканструяваць баль пачатку ХІХ ст.
У выставачнай зале будзе ажыццяўлена інтэрактыўная анімацыйная праграма ад творчай групы "Мастерская Впечатлений" і праекта "Дзівасіл": Вас чакаюць гумарыстычныя, містычныя і проста відовішчныя замалёўкі з жыцця беларускай шляхты.
У адной з экспазіцыйных залаў – “Старажытная Беларусь” – адбудзецца інтэрактыўнае дзеянне “Ажыўлены музей”. Сярэдневечныя рыцары навучаць усіх жадаючых танцам XV–XVI ст., пазнаёмяць з асновамі этыкету эпохі. Таксама прагучыць старадаўняя музыка ў выкананні калектываў “Тутэйшая шляхта”, “Landers”, “Хорціца”, “Эйрут”, а таксама пройдзе выступленне музычна-танцавальнага калектыву “DiGrease’s”.
У зале, прысвечанай, гарадской культуры ХІХ – пачатаку ХХ ст., з дапамогай персанажаў тых часоў ажыве атмасфера губернскага Мінска.
У адной з выставачных залаў пройдзе прэзентацыя лепшых мадэлей з фестывалю “Млын моды 2010”, мадэльнага агенцтва Сашы Варламава. А таксама адбудзецца акцыя перадачы 2-х касцюмаў у дар музею.
Унутраны дворык музея стане пляцоўкай для танцавальнага марафону. А 19-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё танцавальнай пляцоўкі, дзе можна быць не толькі пасіўным назіральнікам, але і прыняць актыўны ўдзел у гульнях, інтэрактыўных атракцыёнах. Усіх наведвальнікаў чакае шмат сюрпрызаў і прыемных уражанняў. У гэтую ноч у музеі і на пляцоўцы можна будзе ўбачыць танцавальнае шоў на любы густ: класічны танец катхак у выкананні ансамбля індыйскага танца “Сапна”, ірландскі танец, школы сальса “Сальса-сіці”, сучасны танец ад клубнай лаціны да Break Dance, джаз-мадэрн і шмат іншага. У “Ночы музеяў” таксама прыме ўдзел шоў-балета “Качетковъ театръ” з праграмай “Кабарэ”, “Карнавал у стылі Самба”. Вядомая беларуская спявачка Гюнеш прадставіць сваю сольную праграму.
З 11 мая 2010 года арганізаваны папярэдні продаж квіткоў на мерапрыемства міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, кошт квітка: 3000 руб.
Генеральны спонсар мерапрыемства – кампанія МТС

1898