Наданне ганаровага звання сябра музея

У 2010 годзе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да агульнаеўрапейскай традыцыі – наданне ганаровага звання найбольш актыўным прыхільнікам музея. Гэта акцыя мае на мэце прыцягнуць ўвагу грамадскасці да праблем музея, арганізаваць шырокі дыялог і партнёрства з арганізацыямі, установамі і прыватнымі асобамі. У сувязі з гэтым было распрацавана Палажэнне аб ганаровым званні сябра Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”“.
Сярод першых дзесяці ганаровых сябраў жонка Прэм’ер-міністра краіны Людміла Сідорская, якая летась перадала ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь тры лічбавыя копіі партрэтаў вядомых постацей айчыннай гісторыі XVIII стагоддзя, зробленыя з карцін са збору Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка, а таксама доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, спонсары, мецэнаты і прыватныя асобы.
Сябры Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: Сідорская Л.У., Мальдзіс А.І., Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Ягораў Г.А., Горшман А.М., Вярыга В.А., Кунц Г.І., Варабей М.М., Мамантава В.А.

171