ГУКАННЕ ВЯСНЫ

“Гуканне вясны” – адно з самых лірычных, прыгожых, магічных і старадаўніх святаў беларусаў.

Толькі 27 сакавіка Вы зможаце даведацца пра ўсе таямніцы свята, паўдзельнічаць у веснавых абрадах і гульнях, нарэшце – самі пагукаць вясну. Незабыўнымі застануцца: гушканне на арэлях, ваджэнне карагодаў вакол вогнішча, спяванне “вяснянак”. Акрамя гэтага Вы абавязкова паўдзельнічайце ў конкурсе на лепшую птушку – сімвал “Гукання вясны”. Птушку Вы можаце як прынесці з сабой, так і вырабіць на месцы, бо ў гэты дзень будуць праходзіць майстар-класы па вырабу птушак з цеста і паперы, а таксама па аздабленні “вербаў” – на гэтыя выходныя прыпадае яшчэ і хрысціянскае свята – Вербная Нядзеля.
Месца правядзення мерапрыемства – пляцоўка побач з філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей 1 з’езду РСДРП”, па адрасе пр-т Незалежнасці 31/а.

27.03.2010
з 12.00 да 16.00

1965