Чарговы Сход Рады галоўных захавальнікаў фондаў рэспубліканскіх і абласных музеяў Рэспублікі Беларусь

10 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся чарговы Сход Рады галоўных захавальнікаў фондаў рэспубліканскіх і абласных музеяў Рэспублікі Беларусь, у якім прыняло ўдзел 39 чалавек.
На Сходзе Рады разгледжаны праблемы пераходу музеяў краіны на новы комплекс праграмных сродкаў па аўтаматызацыі ўлікова-фондавай дзейнасці АМС-5, змены і дапаўненні ў музейнае заканадаўства, метадалагічныя пытанні дзейнасці Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Цэнтра Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь В.У. Мірончык, прадставіла прысутным вынік работы Цэнтра – зборнік “Уніфікацыя сістэмы апісання музейнага прадмета”. Зборнік разлічаны на навуковых супрацоўнікаў фондавых падраздзяленняў музея, таму яго атрымае кожны музей сістэмы Міністэрства культуры.

188